Фота ААН/Жана Мар-Ферэ

Фота ААН/Жана Мар-Ферэ

На гэтай пасадзе ён змяніў Пан Гі Муна (Паўднёвая Карэя), які ўзначальваў арганізацыю два тэрміны — на працягу 10 гадоў.

«Генеральны сакратар, які быў непасрэдным сведкам пакут самых абяздоленых людзей на нашай планеце (у лагерах бежанцаў і зонах баявых дзеянняў), поўны рашучасці зрабіць цэнтральным элементам сваёй працы абарону годнасці чалавечай асобы і займацца мірным пасрэдніцтвам, навядзеннем мастоў і заахвочваннем рэформаў і інавацый», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Да свайго абрання на пасаду генеральнага сакратара Гутэрыш з чэрвеня 2005 года па снежань 2015 года займаў пасаду вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Антоніу Гутэрыш з дзецьмі з Сірыі, якія гуляюць у электронныя гульні, на востраве Лесбас, Грэцыя. Фота: Упраўленне Вярхоўнага Камісар ААН па справах бежанцаў (УВКБ) / А.Завалис

Антоніу Гутэрыш з дзецьмі з Сірыі, якія гуляюць у электронныя гульні, на востраве Лесбас, Грэцыя. Фота: Упраўленне Вярхоўнага Камісар ААН па справах бежанцаў (УВКБ) / А.Завалис

Больш за 20 гадоў прапрацаваў ва ўрадзе і на дзяржаўнай службе. У 1995—2002 гадах Гутэрыш займаў пасаду прэм'ер-міністра Партугаліі.

У якасці старшыні Еўрапейскага савета ў пачатку 2000 года ён адыграў вядучую ролю ў прыняцці Лісабонскай праграмы росту і занятасці, а таксама быў сустаршынёй першага саміту Еўрапейскага саюза і Афрыкі, адзначае прэс-служба прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Антоніу Гутэрыш нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лісабоне, скончыў Вышэйшы тэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынерная справа». Свабодна валодае партугальскай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі.

Жанаты на Катарыне ды Алмейда Ваш Пінту, якая займае пасаду намесніка мэра Лісабона па пытаннях культуры, мае дваіх родных дзяцей, аднаго прыёмнага сына і трох унукаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?