«Цягам толькі гэтага года 211 ваеннаслужачых ВСУ аддалі сваё жыццё за мір і свабоду», — заявіў Парашэнка. Ён пасмяротна ўзнагародзіў званнем Герой Украіны 21-гадовага Мікіту Яравога, які загінуў у баі ў пасёлку Луганскае.

Таксама Парашэнка абвясціў пра адкрыццё ў Марыупалі абноўленага назіральнага пункта. «Ён абсталяваны найноўшай сістэмай выяўлення, папярэджвання і ідэнтыфікацыі цэлі», — сказаў Парашэнка. Паводле яго, плануецца ўстаноўка яшчэ 5 такіх комплексаў, якія «бачаць паветра, ваду і зямлю».

Ён таксама паведаміў, што ў суботу падчас яго знаходжання ў раёне Шырокіна ў 4 км ад дэлегацыі адбыўся абстрэл і спроба штурму:

«Мы маем справу з расійскім ворагам, у якога нічога святога, нават Раства. Ніякай цішыні, пра якую дамовіліся ў Мінску, так і не наступіла. Нават цяпер, калі мы былі каля Шырокіна ў 4 км ад нас быў артылерыйскіх абстрэл і спроба штурмавых дзеянняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0