Свет22

Брытанія рыхтуецца да магчымай хімічнай атакі ісламістаў

Баевікі Ісламскай дзяржавы могуць выкарыстоўваць хімічную зброю падчас нападаў на тэрыторыі Злучанага Каралеўства, перадае Бі-бі-сі са спасылкай на заяву Бэна Уоллеса, намесніка міністра ўнутраных спраў Брытаніі па бяспецы.

Паліцыя ў Лондане. Фота Reuters.

Паводле яго слоў, ні пра якія канкрэтныя напады гаворка пакуль не ідзе, аднак ІД імкнецца да таго, каб максымізаваць колькасць ахвяр сваіх нападаў.

У інтэрв'ю газеце Sunday Times Уоллес нагадаў пра тое, што раней баевікі ІД ўжо выкарысталі атрутныя рэчывы ў Іраку і Сірыі.

«У іх няма ніякіх маральных абмежаванняў па пытанні выкарыстання хімічнай зброі, і калі ў іх з'явіцца такая магчымасць, яны без ваганняў выкарыстаюць яго ў нашай краіне», — сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў.

Лондон
Падчас навагодніх святаў у Лондане былі ўзмоцненыя меры бяспекі. Фота GETTY IMAGES.

Уоллес таксама адзначыў, што ў нядаўняй справаздачы Еўрапола прыводзяцца сведчанні таго, што ІД праяўляе цікавасць да выкарыстання біялагічнай або хімічнай зброі.

Паводле яго слоў, падчас аблавы на банду ІД ў Марока ў лютым 2016 мясцовыя спецслужбы выявілі рэчывы, якія маглі быць выкарыстаны для стварэння бомбы ці «смяротнага хімікату».

Бэн Уолес таксама папярэдзіў пра небяспеку з боку «унутраных ворагаў», згадаўшы спробы розных тэрарыстычных груповак, а таксама Расіі і кіберзлачынцаў укараніць сваіх агентаў ва ўрад, армію і стратэгічныя кампаніі.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць