Кіроўца, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі, у стане алкагольнага ап'янення (1 праміле) за стырном аўтамабіля «Мазда» рухаўся па вуліцы Лінейнай ў аграгарадку Ждановічы. Яго аўтамабіль сутыкнуўся з прыпаркаванымі «Фальксвагенам», «Хондай» і перакуліўся.
У выніку ДТЗ пацярпелых няма. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.