Галкіпер салігорскага «Шахцёра» Кевін Ліндскуг лічыць Беларусь не падобнай на Расію еўрапейскай краінай.

«У шведскай мове Беларусь да гэтага часу называюць Vitryssland, што перакладаецца як «Белая Расія». Я ніколі не быў у Расіі, але, правёўшы ў Салігорску два месяцы, думаю, Беларусь больш падобная на Чэхію, чым на Расею. Да пераезду мне распавядалі, што ў Беларусі маленькі выбар прадуктаў і яны не вельмі якасныя. А сам бачу зусім іншую сітуацыю. Тут ёсць усё, што я люблю: паста, курыца, ласось. Можа быць, распавядаючы гэтыя гісторыі, мае знаёмыя мелі на ўвазе Расею, а не Беларусь. У вас смачная ежа, я пачаў есці на сняданак ванільную аўсяную кашу, а на абед — чырвоны боршч», — цытуе Ліндскуга tut.by.