Усяго патроху2020

Названыя самыя страшныя месцы ў свеце

Размешчаны ў Трансільваніі лес Хоя-Бачу, вядомы як Бермудскі трохкутнік Румыніі, заняў першы радок у рэйтынгу «18 самых кашмарных месцаў, якія не дадуць табе заснуць ноччу», які склаў забаўляльны сайт 9gag.com.

Хоя-Бачу называюць румынскім «Бермудскім трохкутнікам» з-за дзіўнай формы яго дрэў і невытлумачальных з'яў. Румынскі лес выклікаў вялікую цікавасць карыстальнікаў ва ўсім свеце — яму паставілі «лайк» больш за 20 тысяч чалавек.

Названы лес у гонар пастуха, які знік у ім са статкам з 200 авечак. Як адзначаецца, у таго, хто патрапіў у Хоя-Бачу ўзнікае пачуццё трывогі, магчымыя прыступы млоснасці і мігрэні, нават высыпанні на скуры. Гэты раён славіцца сваімі паранармальнымі з'явамі: НЛА, дзіўнымі гукамі і спектральнымі сутнасцямі, знятымі на камеру.

Другі радок рэйтынгу займае французская камуна Арадур-сюр-Глан. Раней на тым жа самым месцы з той жа самай назвай знаходзіўся пасёлак. Падчас Другой сусветнай нацысты дашчэнту спалілі яго і забілі кожнага жыхара. Прывіды дагэтуль блукаюць па камуне.

Таксама ў спіс трапілі і знакамітыя «вароты пекла» ў Туркменістане — газавы кратэр Дарваза. У 2010 годзе прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў распарадзіўся засыпаць пракляты кратэр, але гэта даручэнне так і не было выканана.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць