Грамадства1414

Апостальскі нунцый: Мы працуем над візітам Папы разам з беларускім урадам

Каб візіт Папы ў Беларусь адбыўся, Ватыкан павінен пераканацца, што яго прыезд будзе ўсімі аднолькава станоўча ўспрыняты, заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

«Візіт Папы — з'ява, якая павінна прымнажаць любоў, гармонію, мір, усё самае станоўчае, што можа прачуць абсалютна кожны чалавек у гэтай краіне — не толькі каталікі, але і ўсе іншыя хрысціяне, мусульмане, атэісты і гэтак далей, — падкрэсліў дыпламат. — Гэта павінна быць з'явай, што ўмацоўвае братэрства людзей, але не павінна быць чымсьці, што можа раздзяліць людзей, з-за чаго могуць узнікнуць канфлікты і нязгода».

«Я ведаю, што паміж людзьмі рознай веры ў Беларусі гістарычна панаваў мір і гармонія. Але Папа, калі ён наведае Беларусь, прыедзе не проста як прыватная асоба або біскуп Рыма. Ён з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, суб'ектам міжнароднага права, таму яго візіт у любую краіну свету мае міжнародны кантэкст», — сказаў Пінтэр. Толькі пасля таго як будзе ўладжанае гэтае пытанне, можна будзе пераходзіць да тэхнічных дэталяў арганізацыі візіту, дадаў кіраўнік дыпмісіі Святога пасаду.

«Як я ўжо заяўляў, для мяне гэты візіт з'яўляецца прыярытэтнай задачай, — падкрэсліў ён. — Я ведаю, наколькі важная гэтая падзея для краіны, каталіцкага касцёла, беларусаў у цэлым і нават для ўсяго Усходне-Еўрапейскага рэгіёна. Для мяне прыярытэтам з'яўляецца рабіць усё, што ў маіх сілах, каб гэты візіт адбыўся. Мы працуем над гэтым пытаннем разам з беларускім урадам і ведамствамі Ватыкана».

Арцыбіскуп Пінтэр сказаў, што яму ўжо даводзілася займацца арганізацыяй прыёму пантыфіка. «Я быў у Парыжы, калі Папа Бенедыкт павінен быў прыехаць у Францыю, у мяне ёсць вопыт у гэтай, трэба сказаць, нялёгкай справе, якая тэхнічна займае не менш за паўгода. Але мяне не палохае гэтая перспектыва, я рады ёй», — запэўніў ён.

Апошні раз Габар Пінтэр сустракаўся з Папам Францыскам у пачатку жніўня 2016 года, за два тыдні да свайго прыезду ў Беларусь, яны шмат гаварылі пра Беларусь.

«Папа нагадаў пра сваю сустрэчу з беларускім прэзідэнтам і ўсе тыя пытанні, якія яны тады абмяркоўвалі. Папа казаў мне пра сваю асаблівую любоў да каталіцкага касцёла ў Беларусі. Ён вельмі добра ведае, што беларускія каталікі ў мінулым многае перажылі. Мы размаўлялі з ім аб тым, якія шчырыя ў Беларусі вернікі. Пантыфік з вялікай радасцю адгукнуўся аб той актыўнасці, якую праяўляе касцёл у Беларусі, а таксама аб добрых адносінах паміж касцёлам і праваслаўнай царквой у гэтай краіне», — сказаў дыпламат.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню58

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню58

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць