Расійскі астролаг Павел Глоба зрабіў прагноз на 2017 год, перадае 2017god.com.

На яго думку, у першыя месяцы гэтага года сусветны эканамічны крызіс троху аслабне. Трэці этап цяжкасцяў не стане самым разбуральным у гісторыі, але чалавецтва парадкам стоміцца ад частых узрушэнняў. Цалкам акрыяць ад наступстваў крызісу атрымаецца толькі да канца дзесяцігоддзя.

Як прадказвае Глоба, 2017 стане цяжкім для даляра. Празарлівец упэўнены, што амерыканская валюта рэзка ўпадзе ў цане і страціць статус сусветнай. Еўра парадуе стабільнасцю. Рэзка вырасце ў цане і нафта.

Прыродныя катаклізмы прынясуць нямала разбурэнняў — паводкі, цунамі, землятрусы пакінуць мільёны сем'яў па ўсім свеце без прытулку. Астролаг прагназуе нямала аўтамабільных аварый і авіякатастроф.

Пры ўсіх негатыўных момантах, будуць і рэвалюцыйныя адкрыцці - навукоўцы распрацуюць лекі ад раку, падарыўшы дзясяткам тысяч чалавек па ўсім свеце надзею на доўгае і шчаслівае жыццё.

Паводле слоў астролага, у 2017 годзе Казахстан і Беларусь выкажуць жаданне ўвайсці ў склад Расіі. Дзяржава будзе імклівымі тэмпамі нарошчваць сілу. Некалькімі месяцамі пазней сваю заяўку на ўступленне пакінуць Азербайджан і Арменія. У 2020 годзе ўплыў Уладзіміра Пуціна аслабее ў сувязі з прагрэсуючай хваробай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?