Сталічны мікрараён Шабаны абясточаны з-за аварыі ў мясцовых электрасетках (РЭС-1), паведамілі БелаПАН у адной са сталічных экстраных службаў.

Электрычнасць у мікрараёне прапала ў 11.35. Абясточаны, у прыватнасці, вуліцы Ротмістрава, Бачылы, Сяліцкага, Шабаны.

Энергетыкі абяцаюць ліквідаваць аварыю на працягу двух гадзін. Прычыны аварыйнай сітуацыі не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0