Культура33

Самае чытанае за 2016 год. ТОП-10 беларускамоўных мультфільмаў, якія трэба пабачыць кожнаму беларусу

Выхаванне любові і павагі да роднай мовы і культуры пачынаецца з маленства. І вялікую ролю ў гэтым цяпер адыгрываюць і медыя. Для дзяцей такімі медыя з'яўляюцца мультфільмы і жывая мова бацькоў. І нават калі ў сям'і вы размаўляеце па-руску, а пераход на мову даецца складана — пачынайце глядзець мультфільмы.

У інтэрнэце іх назбіралася ўжо нямала. Калі паказваць іх хоць некалькі разоў на тыдзень малым беларусам і беларусачкам, то яны ўжо ніколі не забудуцца на існаванне беларускай мовы. А ніжэй для вас ужо складзены невялікі «стартавы пакет». Прыемнага прагляду, і не забудзьцеся падзяліцца гэтым артыкулам у сацсетках.

Беларускія прымаўкі. Абсалютна геніяльны анімацыйны твор як па форме, так і па змесце. Анімацыя выкананая ў стылі выцінанкі, а сюжэт пабудаваны на беларускіх прымаўках. Мульт цікавы дзецям і дарослым усіх узростаў. Аўтар ідэі, сцэнарыст і рэжысёр — Міхаіл Тумеля. «Беларусьфільм», 2008 год.

Піліпка. Гэта новая плынь беларускай анімацыі. Твор стаў лаўрэатам некалькіх прэмій і з'яўляецца ўзорам якаснага беларускамоўнага прадукту для маленькіх гледачоў. У аснове сюжэта — беларуская народная казка. Рэжысёр — Таццяна Кубліцкая.

Свінка Пэпа. Адзін з сусветнавядомых дзіцячых мультыплікацыйных фільмаў. Адмысловы беларускамоўны дубляж зрабіла студыя «Кінаконг». Больш за 20 серый размешчана на YouTube-канале студыі.

Дзед. Яшчэ адзін якасны анімацыйны фільм кінастудыі «Беларусьфільм». Сюжэт таксама пабудаваны па матывах беларускай народнай казкі. Сцэнарыст і рэжысёр — Аляксандар Ленкін.

Аблавушак. Польскі анімацыйны фільм, які агучаны тэлеканалам «Белсат», у ім распавядаецца пра прыгоды маленькага мядзведзіка Аблавушка. Рэжысёры — Януш Галевіч і Бернард Дэц. Усе серыі лепш шукаць уручную, бо на YouTube «Белсата» іх знайсці вельмі няпроста.

Аповесць мінулых гадоў. Мультыплікацыйны фільм кінастудыі «Беларусьфільм», які распавядае пра розныя аспекты гісторыі Беларусі. Фільм цікавы дзецям ад пяці гадоў і вышэй. Акрамя вышэйпададзенага фрагмента, у інтэрнэт на розных каналах выкладзена некалькі частак — тут, туттут і тут. Аўтар ідэі і кіраўнік праекта — Ігар Воўчак.

Рыцар Пятрусь герба «Тры яблыкі». Французкі анімацыйны фільм пра прыгоды рыцара. Беларускамоўны дубляж зроблены тэлеканалам «Белсат». Большасць серый, а таксама вельмі шмат іншых беларускамоўных мультоў, можна знайсці на гэтым YouTube-канале.

Пра рыцара, што нікога не баяўся. Олдскульны хорар-мульт ад «Беларусьфільма», сюжэт якога нечым нагадвае Дон Кіхота. Дзеці могуць спужацца, але ва ўсіх нас у дзяцінстве былі мультфільмы, якіх мы баяліся. Рэжысёр — А. Турава.

Як Несцерка скарб шукаў. Класічны беларускі мультфільм па матывах народнай казкі. Рэжысёр — Ігар Воўчак.

Калыханка ад Дзеда Барадзеда. Без яе — ніяк. Гэта неўміручая класіка цэлага пакалення, колькасць праглядаў якой на YouTube ужо каля 200 тысяч. Для маладзейшага пакалення ёсць і такая калыханка на словы Генадзя Бураўкіна.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць