Фота Аляксандра Хацкевіча, vk.com

Фота Аляксандра Хацкевіча, vk.com

Легкавік вылецеў з праезнай часткі і сутыкнуўся з дрэвам. 18-гадовы кіроўца не пацярпеў, а 17-гадовую пасажырку з сур'ёзнымі траўмамі шпіталізавалі, інфармуе БЕЛТА.

Малады чалавек не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль Mazda Premacy выехаў на сустрэчную паласу, а пасля і ў левы кювет.

Мяркуецца, што кіроўца няправільна выбраў хуткасць у тых умовах надвор'я.

Хлопец быў цвярозы, ён і пасажырка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0