Усё б нічога, але ў тэксце:

«Наперадзе ідзе дзяўчына, сонечная такая, сексуальная і смешная адначасова. Кароткая школьная сукенка, белы бант ў валасах. Ідзе басанож, а ў руцэ, вядома, туфлі на высачэзных шпільках», - апісваюць дызайнеры цукерку з ванільнай нугой і чарнаслівам.

У адміністрацыі прадпрыемства, куды звярнулася Еўрарадыё, у такой рэкламе не бачаць нічога кепскага.

Супрацоўніца адміністрацыі:

«Нам гэта рабіла кампанія, у якой шмат міжнародных узнагародаў. Наша ўпакоўка годная і прыгожая. Нічога такога ў гэтым няма, нічога там залішняга. Ідуць дзве школьніцы, сапраўды, у прыгожых сукенках. І калі глядзіш на такую прыгажосць, сапраўды ўздымаецца настрой».

Цукеркі з такой абгорткай разлічаныя на расійскі рынак.

Фота са старонкі ў Твітары спевака Васі Абломава

Фота са старонкі ў Твітары спевака Васі Абломава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0