На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт‑галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free.

У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту: [email protected]

Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free «for free»: аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст. Падрабязнасьці пра конкурс — у хуткім часе на нашым сайце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?