Мінскі заапарк прымае навагоднія ёлкі на корм жывёлам, паведамляецца на сайце заапарка.

Елкі, з якіх папярэдне неабходна зняць мішуру, прапануюць пакідаць ля кантрольнага пункта з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 17.00.

«У хваёвых лапках змяшчаецца шмат карысных рэчываў, яны ідуць на корм капытным. Не супраць пакаштаваць «калючак» зубры, алені, вярблюды. Такую акцыю мы праводзім не першы год, многія гараджане адгукаюцца на нашу просьбу. Дадатковую інфармацыю пра тое, куды прыносіць навагоднія дрэвы, можна атрымаць па тэлефоне (17) 340-51-78», — адзначыла начальнік асветніцкага аддзела заапарка Вольга Калмакова.

Выкарыстанне елак для кармлення жывёл — распаўсюджаная практыка для заапаркаў. Елкі могуць стаць для гадаванцаў не толькі крыніцай вітамінаў, але і пацешнай цацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?