04.01.2017 / 13:04

Злёгку павышана тарыфная стаўка першага разраду 1

Новая тарыфная стаўка першага разраду будзе прымяняцца для аплаты працы з 1 студзеня 2017 года. Адпаведнае рашэнне, як паведамляе БЕЛТА, змяшчаецца ў пастанове Саўміна.

Стаўка, ад якой залежаць заробкі бюджэтнікаў, вырасце на 1,2 рубля і будзе складаць 31 рубель (раней — 29,8 рубля).

У мінулым годзе тарыфная стаўка першага разраду павышалася двойчы: з 1 студзеня і з 1 красавіка - абодва разы на 3 тысячы старых рублёў

0
Зе зе зе / Адказаць
04.01.2017 / 16:44
Если вы считаете, что платите врачам, то считайте - они вас лечат...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру