У Гомелі з-за выбуху петарды шасцігадовая дзяўчынка атрымала апёк твару, паведамілі БелТА ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №1.

Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 1 студзеня. Дзіця атрымала траўму ў выніку траплення ракетніцы ў твар. З дыягназам «тэрмічны апёк ілба 3-й ступені» пацярпелая была шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя. У цяперашні час дзяўчынка праходзіць лячэнне. Дактары канстатуюць яе стан як здавальняючы.

У гэты ж дзень у абласным цэнтры апёк 1-2-й ступені пальцаў кісці і шыі з-за выбуху навагодняй хлапушкі атрымала яшчэ адна шасцігадовая гамяльчанка. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі ва ўстанове аховы здароўя яна была адпушчаная дахаты, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0