Тры мікрааўтобусы патрапілі ў аварыю на дарозе Мінск-Маладзечна, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ УУС Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.

Фота ДАІ УУС Мінскага райвыканкама

Фота ДАІ УУС Мінскага райвыканкама

ДТЗ адбылося сёння на 35-м км аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» рухаўся з боку Маладзечна. «Няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў умоў надвор'я і ў выніку дапусціў занос транспартнага сродку, страціў кіраванне, выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўчыніў сутыкненне са сустрэчным аўтамабілем «Фольксваген Мультыван», — сказала Кацярына Сільчанка.

У выніку сутыкнення ў аўтамабіля «Фольксваген Мультыван» сарвала прычэп, які затым сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген Транспарцёр». У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам быць вельмі ўважлівымі, выконваць дыстанцыю і хуткасны рэжым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0