Гаспадаркі Беларусі пачалі церабленне лёну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у галоўным упраўленні раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як адзначылі спецыялісты, у гэтым годзе спрыяльныя ўмовы надвор’я для атрымання добрага ўраджаю лёну. Галоўнае, каб пры вылежцы лён трапіў пад жнівеньскія росы, што павышае якасць ільновалакна.

Лён ужо выцераблены на 650 га, што складае 0,82 працэнта да плана. Пасевы лёну занялі 85 тыс.га, з якіх 20 тыс. га адведзена для атрымання насення. Плануецца дасягнуць ураджайнасці не менш як 8‑10 ц/га і мець валавы збор у аб’ёме 60 тыс.т ільновакна.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0