Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска раскрылі два рабавання, учыненых напярэдадні навагодніх святаў. Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў паведамленні афіцыйнага прадстаўніка Фрунзенскага РУУС Наталлі Аскірка, размешчаным на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчыны пазнаёміліся ў гульнявым клубе па вуліцы Пятра Глебкі. Пасля таго, як адзін з іх выйграў каля 400 рублёў, яны выйшлі на вуліцу. Там зламыснік збіў мужчыну, забраў грошы, пашпарт, банкаўскую картку і вярнуўся ў гульнявы клуб. Пацярпелы неўзабаве прыйшоў у прытомнасць і, выклікаўшы таксі, паехаў у міліцыю.

Праз некаторы час зламыснік патэлефанаваў свайму прыяцелю і прапанаваў здзейсніць рабаванне. Яны сустрэліся каля клуба і адправіліся пешшу дадому да ініцыятара за балаклавамі. Адтуль выклікалі таксі. Калі пад'ехала машына, адзін з мужчын адкрыў пярэднія дзверы машыны з боку кіроўцы і стаў збіваць таксіста, а другі сеў на задняе сядзенне і пачаў душыць, патрабуючы грошай. Так мужчынам удалося атрымаць яшчэ каля 400 рублёў. Пасля нападу таксіст выклікаў міліцыю.

Зламыснікі затрыманыя. Імі аказаліся непрацуючыя мінчукі: навучэнец аднаго са сталічных каледжаў, які нядаўна адсвяткаваў паўналецце, і 19-гадовы хлопец, які ў лістападзе 2016 года вярнуўся з арміі. Абодва раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 (рабаванне), санкцыі якой прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?