Турбавентылятарны рухавік адваліўся ад цяжкага бамбардзіроўшчыка B-52 Stratofortress падчас трэніровачнага палёту над тэрыторыяй ЗША, піша defensenews.com.
wikipedia.org
Дзякуючы таму, што самалёт выкарыстоўвае аж 8 такіх рухавікоў, экіпаж з 5 чалавек пасадзіў машыну на зямлю без інцыдэнтаў.
Затым за рэшткамі рухавіка, які быў знойдзены на незаселенай тэрыторыі прыкладна ў 50 км ад авіябазы, быў адпраўлены верталёт.
Выпадак, прычыны якога высвятляюцца, адбыўся ў сераду ў штаце Паўночная Дакота.
B-52 Stratofortress — шматмэтавы цяжкі міжкантынентальны стратэгічны бамбардзіроўшчык, які стаіць на ўзбраенні ВПС ЗША з 1955 года. Усяго было зроблена 744 такіх машын, апошнія з каторых — 1962 года выпуску.
В-52, які неаднаразова мадэрнізаваўся, застаецца асноўным самалётам амерыканскай дальняй авіяцыі.
Чакаецца, што цыклапічная машына масай пад 100 тон, якая можа браць яшчэ каля 100 тон дадатковага паліва, бомб і абсталявання, будзе на ўзбраенні як мінімум да 2030 года.