Арктычны холад прынясе ў Беларусь значнае паніжэнне тэмпературы. Становішча пагоршыць моцны паўночны вецер з парывамі ад 3 да 8 м/с, які будзе істотна ўзмацняць адчуванне холаду.

Сярэднесутачная тэмпература чакаецца на 10—17 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Пік моцных маразоў прыйдзецца на праваслаўнае Раство 7-8 студзеня.

7 студзеня, тэмпература ноччу панізіцца да -21 — -27°С, у асобных раёнах -28 — -32°С; днём -14 — -20°С, па паўночным усходзе -21 — -24°С. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У Мінску без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -23 — -25°С, днём -18 — -20°С.

8 студзеня ў нядзелю, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -20 — -27°С, па поўначы пры праясненнях -28 — -32°С, па паўднёвым усходзе -17 — -19°С; днём -10 — -17°С, па паўночным усходзе да -20°С.

У сталіцы пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -23 -25°С, днём -12 — -14°С.

У пачатку тыдня маразы паступова пойдуць на спад, але сярэдняя тэмпература будзе ніжэй за норму.

У панядзелак у асобных раёнах, пераважна па паўднёвым усходзе рэспублікі, чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -13 -20°С, пры праясненнях -21 — -26°С; днём -5 — -12°С, па ўсходзе да -15°.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0