Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўдакладніла пералік медыцынскіх паказанняў, якія дапускаюць непрышпільванне кіроўцаў і пасажыраў рамянямі бяспекі. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове №126 ад 14 снежня 2016 года, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Так, права не прышпільвацца рамянямі бяспекі даецца кіроўцам і пасажырам, якія знаходзяцца ў стане пасля імплантацыі кардыёстымулятара (кардыёвертэра-дэфібрылятара, рэсінхранізуючай прылады) у правую падключычную вобласць. Акрамя таго, кіраваць транспартным сродкам, не прышпільваючыся рамянём бяспекі, могуць жанчыны-кіроўцы ў тэрміне цяжарнасці больш за 20 тыдняў.

Пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0