Міністэрства абароны Вялікабрытаніі афіцыйна заключыла кантракт на стварэнне прататыпа лазернай гарматы, піша ВВС.

ВВС

ВВС

Сума кантракта — 30 мільёнаў фунтаў. Дэманстрацыя працы баявой сістэмы павінна адбыцца ў 2019 годзе.

Адначасова вайскоўцы будуць вывучаць перспектывы выкарыстання лазернай зброі ў рэальных баявых умовах — на сушы, на вадзе, на розных дыстанцыях і ў розных умовах надвор'я.

Лідарам у працах над лазернай зброяй з'яўляюцца ЗША — амерыканскі флот ужо паставіў для выпрабаванняў лазерную гармата на дэсантны док Ponce. Лазерная гармата паспяхова страляла па надводных і паветраных цэлях. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?