Супрацоўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў Асіповічаў прысвоіў і прайграў за ноч у казіно больш за 4,6 тысяч рублёў (каля 2,3 тысяч даляраў), паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Працуючы кіроўцам, мужчына развозіў рэалізаваны з дапамогай інтэрнэту тавар заказчыкам, якія аддавалі яму за яго грошы. Так, за дзень набралася даволі вялікая сума — больш за 9 тысяч рублёў. Але замест таго, каб здаць іх у касу, супрацоўнік ПП паехаў у Бабруйск і больш за палову атрыманых грошай прайграў у казіно. Даведаўшыся на наступны дзень аб такой буйной нястачы, кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства звярнулася за дапамогай у праваахоўныя органы. У дачыненні да мясцовага жыхара Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 211 (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яно даверана) КК РБ.

«Следчыя дзеянні працягваюцца, у дачыненні да падазраванага прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, якая ў тым ліку дапаможа высветліць, ці ёсць у мужчыны гульнявая залежнасць. Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі», — сказала Аксана Салянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?