Празрыстасць і яснасць, маразы ў Беларусі.
Сёння ўначы ў Мінску тэмпература апусціцца да мінус 27, у Віцебску і наваколлях — да мінус 29, у Берасці, Горадні, Гомелі — да мінус 21.
Варта абмежаваць знаходжанне на дварэ і без патрэбы не ездзіць за горад на аўтатранспарце.
Улічыце таксама, што пад снегам на слаба расчышчаных кавалках трас і аўтадарог можа быць галалёдзіца.
Ужо заўтра маразы аслабнуць. У нядзелю тэмпература мае вырасці да мінус 18 у цэнтры, мінус 20 на поўначы, мінус 15 на поўдні і захадзе краіны.
Ад панядзелка ж да чацвярга маразы зменшацца ад мінус 8 удзень да мінус 20 уначы.