Золатавалютныя рэзервы Кітая скараціліся за снежань на $41 млрд. 

Агулам за год Кітай растраціў прыкладна $320 млрд. Гэта менш чым у 2015-м, калі падзенне золатавалютных рэзерваў было рэкордным — $513 млрд.

На сёння рэзервы Кітая складаюць $3011 млрд. Пры цяперашнім аб'ёме эканомікі Кітая і маштабах імпарту бяспечны аб'ём рэзерваў для Кітая складае $2600—2800 млрд. Гэта азначае, што пры захаванні цяперашніх тэмпаў падзення ў наступным годзе Кітай вымушаны будзе зноў дэвальваваць юань. Сёлета кітайская валюта аслабела да даляра на 6,6%, а кітайскі цэнтрабанк увёў меры строгага кантролю за вывадам валюты з краіны.

Што датычыць Расіі, то за лістапад-снежань яе рэзервы скараціліся на 16 млрд нягледзячы на рост цэнаў на нафту. Праўда, за кошт росту ў пачатку года агулам за год рэзервы Расіі выраслі з $368 да $379 млрд па стане на 22 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?