07.01.2017 / 17:16

Сёння Раство ў праваслаўных  22

25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, шэраг праваслаўных цэркваў у свеце. Сёння, 7 студзеня яго адзначаюць праваслаўныя ў Беларусі, Расіі, Украіне, Сербіі, Грузіі і ўкраінскія ўніяты. 

Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву На Куццю (ад назвы рытуальнай стравы).

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

З Раством! З Нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі! Вясёлых святаў, дарагія чытачы!

6
Рэжу на трасянцы / Адказаць
07.01.2017 / 18:09
А калi у праваслауных пост скончыуся, на Новы Год цi сення?
8
Ляксею / Адказаць
07.01.2017 / 18:12
Малайцы нашаніўцы, у канцы дню ўзгадалі, што ёсць такое сьвята. Пра каталіцкае Ражство нават напярэдадні - 24.12 напісалі, а пра праваславнае ледзь не забыліся, каб нехта не нагадаў. Дзякуй і на гэтым! Рэд. Прабачце, але мы і ўчора пісалі пра свята: http://nn.by/?c=ar&i=183288.
8
Вожык / Адказаць
07.01.2017 / 18:12
Дзякую, што напiсалi аб такой вось "маленькай" адметнасцi сённяшняга дня. Трэба было ў 23:59. Эх, НН, НН...Насамрэч шкада, што так далёкiя Вы ад народа (як бы пафасна тое не гучала). Але дзякую, што ўвогуле Вы ёсць!)) Са святам, праваслаўныя!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру