У кансалідаваны бюджэт Мінскай вобласці за 11 месяцаў 2016 года паступіла 2.238,3 млн рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 591,7 млн рублёў, у мясцовыя бюджэты — 1.646,6 млн рублёў, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

У разрэзе відаў падаткаў найбольшыя сумы паступілі па падаходным падатку — 559,3 млн рублёў, або 25% у даходах кансалідаванага бюджэту, экалагічнаму падатку (уключаючы падатак за здабычу) — 418,9 млн рублёў (18,7%), падатку на даданую вартасць — 214,1 млн рублёў (9,6%), падатку на прыбытак — 199,1 млн рублёў (8,9%), падатку на нерухомасць — 132,9 млн рублёў (5,9%) і акцызах — 132,8 млн рублёў (5,9%).

У фарміраванні бюджэту Мінскай вобласці ў студзені—лістападзе 2016 года ўдзельнічалі больш як 826 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку звыш 33 тысяч арганізацый, больш чым 36 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і каля 756 тысяч фізічных асоб, якія выплачваюць маёмасныя плацяжы.

За студзень—лістапад падатковыя плацяжы бюджэтаўтваральных арганізацый Мінскай вобласці склалі 34,9% у даходах кансалідаванага бюджэту вобласці.

Штомесячны маніторынг фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстаноўлены за 46 буйнымі арганізацыямі Мінскай вобласці. Так, у студзені—лістападзе 2016 года імі выплачана 620,4 млн руб.

Лідзіруючыя пазіцыі займаюць ААТ «Беларуськалій» — 16,7% у агульных паступленнях па вобласці, СТАА «Маліноўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў» — 3,2%, ТАА» Завод Бульбашъ» — 3%, ЗТАА «РН — Захад» — 2,6%, РУП «Белмытнясэрвіс» — 1,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?