5 студзеня беларусы Варшавы сабраліся ў адкрытай прасторы «Duży Pokój», каб згуляць у «Што? Дзе? Калі?». Беларускі інтэлектуальны клуб з'явіўся ў сталіцы Польшчы ўпершыню, але адразу сабраў шэсць каманд. Агулам на першым «пасяджэнні» было 37 удзельнікаў.

Знатакі згулялі 36 пытанняў. Пераможца — каманда «Ёжы лес» — дала на іх 22 дакладныя адказы. Дарэчы, лідары турніру прыехалі ў Варшаву з Прагі, а за сталом у іх былі не толькі беларусы, але і азербайджанцы. 

«Сярод удзельнікаў гульні былі таксама палякі і ўкраінцы. Каб усе добра разумелі, пытанні былі па-руску. Але было пытанне пра «Белшыну», — распавядае Аляксандр Лапко, адзін з арганізатараў гульні. — Дарэчы, думаем зрабіць інтэлектуальную гульню на беларускай мове ў Беларускім доме».

Учорашняя гульня скончылася такім пытаннем:

«На карціне XV стагоддзя галаўны ўбор аднаго з іх ляжыць на зямлі, падкрэсліваючы непараўнальна меншую сілу ўлады зямной. Назавіце іх словам, якое прыйшло са стараславянскай».

Адказ вы даведаецеся, калі вылучыце колерам наступную вобласць: вешчуны. Каментарый: у Босха ёсць трыпціх «Пакланенне вешчуноў». Біблейныя вешчуны, як вядома, былі царамі. А ў Польшчы 6 студзеня адзначаецца Свята трох каралёў.

Неўзабаве варшаўскі клуб «Што? Дзе? Калі?» плануе зладзіць наступную гульню. За раскладам можна сачыць на старонцы клуба ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?