07.01.2017 / 19:00

Домрачава заняла 34-е месца ў гонцы пераследу 9

Дар'я Домрачава заняла 34-е месца ў гонцы пераследу на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе (Германія).

Спартсменка пайшла на 10-кіламетровую дыстанцыю 37-й і прыйшла да фінішу з вынікам 37 хвілін 58,8 секунды, шэсць раз прамазала пры стральбе (2+2+2+0). Домрачава на 4 хвіліны 25,5 секунды адстала ад пераможцы, Мары Доран-Абер (Францыя) (1+0+0+1), якая ў спрынце была трэцяй.

Узнагароды заваявалі таксама чэшка Габрыэла Каўкалава (+38,8; 0+0+1+2; стартавала першай) і фінка Кайса Мякярайнен (+1.19,1; 1+0+1+2; стартавала другой).

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко пайшла 22-й і фінішавала 41-й, застаўшыся без заліковых ачкоў (+5.33,4; 2+3+2+1). Дар'я Юркевіч (стартавала 50-й) адстала на круг (3+2+2).

У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць Каўкалава (419 ачкоў), Мякярайнен (414) і немка Лаура Дальмаер (410). Надзея Скардзіна — на 25-м месцы (142), Крыўко — на 31-м (114), Юркевіч — на 47-м (48), Домрачава — на 73-м (11), Надзея Пісарава — на 81-м (2).

8 студзеня ў Аберхофе пройдуць гонкі з масавым стартам.

2
Римша / Адказаць
07.01.2017 / 21:54
Звёздочка ты наша!
3
Павел / Адказаць
08.01.2017 / 04:59
Римша, вы тоже офицер КГБ ?
3
цікава / Адказаць
08.01.2017 / 11:45
Римша, што, яшчэ ўсё мл.лейценант?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру