AFP
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў добрыя расійска-амерыканскія адносіны станоўчым. На яго думку, толькі «тупыя людзі, ці дурні» могуць лічыць, што добразычлівыя адносіны паміж дзвюма краінамі — гэта дрэнна.
Трамп напісаў у «Твітары», што «мець добрыя адносіны з Расіяй — гэта дабро, а не штосьці дрэннае». «Толькі» тупыя «людзі, ці дурні, могуць лічыць, што гэта дрэнна!», — дадаў ён. «У нас і так дастаткова праблем па ўсім свеце, каб мець яшчэ адну», — працягнуў Трамп у наступным твіце.
Ён адзначыў, што пасля яго ўступлення на пасаду прэзідэнта Расія будзе значна больш паважаць ЗША, чым цяпер.
«Мы разам, можа быць, папрацуем над рашэннем вялікіх і надзённых сусветных праблем», — таксама напісаў Трамп.