Фота cdn2.thr.com

Фота cdn2.thr.com

На відэа дзве жанчыны прымераюць камізэлькі з бомбамі, трэцяя лічыць усіх сваіх забітых мужоў-смяротнікаў, а чацвёртая кажа: «Праз тры тыдні публічнае адсячэнне галавы, а я не ведаю, што мне апрануць!». Яшчэ адна гераіня распавядае: «Алі набыў мне новы ланцуг — 8 футаў. Цяпер я магу выходзіць на вуліцу!».

Крытыкі лічаць, што смяяцца з жанчын, якіх праз інтэрнэт завабліваюць ісламісты, няправільна. Іншыя кажуць, што гэта прыхаваная форма расізму: «Гэта смешна, толькі калі вы белы і хрысціянін». 

Карыстальнікі сацыяльных медыя пішуць, што сама мэта сатыры ў дадзеным выпадку — паказаць маладым жанчынам-мусульманкам, як недарэчна выглядае захапленне «ІДзІЛам».

Сцэнарысты роліка Хейдан Проуз і Джоліен Рубінштэйн заявілі, што іх відэа скіравана на змаганне з экстрэмізмам.

«Трэба быць смелым, калі вы хочаце, каб вам верылі. Мы пяць гадоў смяяліся з Дэвіда Кэмерана, таму мы не маглі не заняцца «Ісламскай дзяржавай», — сказаў Проуз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?