Фота mchs.gov.by

Фота mchs.gov.by

«Кіроўца, 50-гадовы жыхар Кажан-Гарадка, не пацярпеў. Яго затрымала брыгада дызель-цягніка да прыбыцця падраздзялення ДАІ, — паведаміў Медыя-Палессю старшы інспектар ДАІ ДПС Сяргей Антановіч. — Кіроўца «Аўдзі» аказаў супраціў міліцыі і пашкодзіў службовы аўтамабіль дзяржаўтаінспекцыі. Яго даставілі ў Лунінецкую райбальніцу, адкуль накіравалі ў Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу».

Праз ДТЗ дызель-цягнік прыбыў у Лунінец на гадзіну пазней. Па гэтай жа прычыне спазніўся і пасажырскі цягнік №609 Гомель-Гродна.

Адпраўлены ў псіхіятрычную бальніцу мужчына ўжо трапляў у поле зроку міліцыі. Ён пагражаў забойствам жонцы, а таксама спаліў гандлёвы кіёск, які належаў ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?