Тры чалавекі загінулі за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці ад пераахаладжэння, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Два выпадкі адбыліся ў Слуцкім, адзін — у Старадарожскім раёне. Усяго за суткі абмаражэння атрымалі 22 чалавекі, сярод іх ёсць дзіця. З пачатку студзеня ад марозу пацярпелі 32 чалавекі.

Паведамляецца таксама, што адзін чалавек загінуў ад моцнага марозу ў Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0