Фота biathlon.by

Фота biathlon.by

Надзея ўдала правяла стральбу і зарабіла толькі адно штрафное кола на апошнім з чатырох агнявых рубяжоў, але паказала нізкую хуткасць. Для параўнання — фінка Кайса Макярайнен дапусціла 7 промахаў, але прыйшла на фініш восьмай.

Іншыя беларускі ў гонцы з масстартам не ўдзельнічалі. У мужчынскай гонцы беларусаў не было ўвогуле.

Перамога дасталася фаварытцы сёлетняга сезону Габрыэле Каўкалавай з Чэхіі, на другім месцы Лаура Дальмаер з Нямеччыны, на трэцім — яшчэ адна чэшка, Эва Пускарчыкава, паведамляе Еўрарадыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0