Пільныя чытачы «Нашай Нівы» зрабілі цікавае назіранне наконт хакейнай формы Аляксандра Лукашэнкі.

Спонсарам «прэзідэнцкай каманды» з’яўляецца мабільны аператар «Велком». Адпаведна, на форме ўсіх хакеістаў на спіне ёсць жоўтая рэкламная налепка кампаніі.

Усіх, апроч Аляксандра Лукашэнкі. Ён адзіны ў камандзе, хто не мае спонсара на спіне.

Чаму на гэта раней не звярталі ўвагу? Фотакарэспандэнтам БелТА, якія робяць рэпартажы з кожнай гульні, забаронена выстаўляць здымкі Лукашэнкі са спіны. Таму ўбачыць форму ззаду можна толькі на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?