Будучы кіраўнік адміністрацыі абранага прэзідэнта ЗША Райнс Прыбус заявіў, што Дональд Трамп пагадзіўся з высновамі спецслужбаў ЗША пра кібератакі з боку Расіі. Як заявіў Прыбус у эфіры тэлеканала Fox News у нядзелю, 8 студзеня, Дональд Трамп прызнае пэўную ролю Расіі ў хакерскіх нападах на Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі.

Разам з тым, падкрэсліў Прыбус, самі дэмакраты дазволілі ўзламаць сваю перапіску «замежнай структуры», што і прывяло да ўцечкі дадзеных.

Паводле яго слоў, новы кіраўнік Белага дома згодны з высновамі амерыканскай выведкі, што Масква займалася кібератакамі, накіраванымі на зрыў выбараў у ЗША. Абраны прэзідэнт, заявіў ён, плануе даручыць спецслужбам падрыхтаваць рэкамендацыі наконт таго, што павінна быць зроблена. У залежнасці ад гэтых рэкамендацый могуць быць прыняты меры.

Прыбус таксама ўказаў, што Расія і Кітай на працягу многіх гадоў спрабуюць паўплываць на выбары за межамі сваіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0