«Як я магу хаваць, што я — святар? Тады трэба зняць з сябе расу, крыж і хадзіць як звычайны чалавек без якіх-небудзь знакаў. Гэта не зусім правільна», — адзначыў Мітрапаліт Павел.

Паводле яго слоў, калі пайсці па шляху забароны на нашэнне нацельных крыжыкаў і іншай рэлігійнай сімволікі, можна стаць безыдэйным грамадствам. «Тады трэба і на могілках крыжы і надмагільныя помнікі прыбіраць. Але гэта таксама будзе прыкмета ідэалогіі — атэістычнай», — лічыць ён.

Пры гэтым Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што неабходна прытрымлівацца межаў разумнага. «Сам Хрыстос Збаўца выкрываў фарысеяў, якія прынародна праводзілі набажэнствы. Гэта фарысейства. А тое, што я нашу крыжык на грудзях — гэта яшчэ не значыць, што я фарысей», — патлумачыў ён.

З праекта пастановы аб медыцынскай этыцы выключылі абзац пра нашэнне рэлігійных сімвалаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0