Суд задаволіў скаргу Генпракуратуры Ўкраіны, замацаваўшы рашэньне Канстытуцыйнага суду краіны ад 20 сьнежня 2007 году. Цяпер гэта ёсьць абавязковай умовай для атрыманьня пракатнага пасьведчаньня.

У 2006 годзе Кіеўскі апэляцыйны суд адмяніў пастанову ўраду пра абавязковы паэтапны дубляж фільмаў замежнай вытворчасьці на ўкраінскую мову, паведаміў korrespondent.net. Цяпер, згодна з рашэньнем Вышэйшага адміністрацыйнага суду Ўкраіны, для атрыманьня пракатнага пасьведчаньня кінапракатчыкі мусяць дубляваць замежныя стужкі па‑ўкраінску.

Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня прадстаўнікі ўкраінскай кінаіндустрыі зьвярнуліся да прэзыдэнта, парлямэнту і ўраду з просьбай зацьвердзіць трохгадовы пераходны пэрыяд для пераходу на поўны дубляж фільмаў на ўкраінскую мову. Узмацненьне ўкраінскай мовы праз абавязковы дубляж замежных фільмаў выклікала заклапочанасьць у афіцыйных асобаў у Расеі.

Тым часам, апытаньне, праведзенае на замову Sony і Disney лёнданскай кампаніяй First Movies International, засьведчыла, што большасьць украінцаў выступае за пераклад фільмаў на ўкраінскую.

СП, паводле korrespondent.net
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0