У Магілёўскай вобласці за мінулыя выхадныя насмерць замерзлі два чалавекі.
Раніцай 7 студзеня цела загінулага ад маразоў было знойдзена ў Бабруйску, на наступны дзень замерзлы да смерці чалавек быў знойдзены на вуліцы ў Быхаве, паведамляе Магілёўскае абласное упраўленне МНС.