09.01.2017 / 12:52

Даляр ЗША падаражэў на першых таргах тыдня

9 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да даляра, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0026 рубля (0,13%) да 2,065 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0059 рубля (0,3%) і склаў 1,9597 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0046 рубля (0,14%) і склаў 3,2723 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру