На сайце БЕЛТА зьявілася гутарка зь мітрапалітам Менскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філарэтам.

Сярод іншых, было зададзенае наступнае пытаньне:

Вашая Эксцэленцыя, якая пазыцыя Экзархату ў дачыненьні да нядаўна агучанай на найвышэйшым дзяржаўным узроўні пэрспэктывы заключэньня базавага пагадненьня (канкардату) Беларусі з Ватыканам, а таксама запрашэньня прэзыдэнтам Беларусі Папы Рымскага наведаць нашу краіну?

Уладыка Філарэт адказаў наступнае:

У ліпені гэтага году мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што з прапановай пра падрыхтоўку і заключэньне канкардату павінна выйсьці дзяржава, а падрыхтоўка канкардату можа заняць 2‑3 гады. Таму вашае пытаньне пра пэрспэктывы гэтага працэсу падаецца мне некалькі дачасным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?