Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч хіба што адзіны сярод сваіх калег, хто рэгулярна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі. Яго допісы і фотаздымкі ў фэйсбуку набіраюць нямала лайкаў. Прычым піша Калтовіч не толькі пра працоўныя моманты, але і пра асабістае. «НН» ужо змяшчала сэлфі міністра з рабочага кабінета.

У навагоднюю ноч Уладзімір Калтовіч выклаў у фэйсбуку яшчэ адзін здымак. На гэты раз у вышыванцы. «Дарагія сябры! З Новым годам вас! Самага добрага і светлага ў жыцці», — напісаў ён.

Уладзімір Калтовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 у Чэрвені. Скончыў БДЭУ (1992) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2001). Ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных мінскіх крамах: універмагу «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска. Узначальваў мінскую гарадскую федэрацыю гандбола. Да прызначэння ў міністэрства (снежань 2015) Калтовіч працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?