AFP

AFP

Гулец мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду прызнаны найлепшым футбалістам года паводле версіі Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). Цырымонія прайшла ўвечары 9 студзеня ў Цюрыху.

На гэтае званне таксама намінаваліся Антуан Грызман і Ліянэль Месі. Месі на цырымонію не прыехаў

Найлепшым гульцом сярод жанчын была прызнаная амерыканка Карлі Лойд, найлепшым трэнерам - Клаўдыа Раньеры з «Лестэра».

Узнагароду ў намінацыі fair play атрымаў калумбійскі футбольны клуб «Атлетыка Насьяналь». Каманда павінна была гуляць у фінале Паўднёваамерыканскага кубка з бразільскім клубам «Шапекаэнсе», гульцы якога загінулі ў авіякатастрофе па дарозе на гульню. Пасля крушэння «Атлетыка» прапанаваў прысудзіць бразільцам перамогу ў турніры, што і было зроблена.

Самым прыгожым голам 2016 стаў гол малайзійца Фахра Субры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0