Карпарацыя Yahoo! абвясціла пра змену назвы на Altaba. Адпаведная заяўка была пададзеная ў Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША. У дакуменце таксама сказана, што гендырэктар Yahoo! Марыса Маер пакіне раду дырэктараў карпарацыі.

Як адзначае The Verge, заяўленыя змены наўрад ці закрануць асноўны бізнэс карпарацыі, так як перайменаванне звязана са здзелкай па продажы інтэрнэт-сэрвісаў Yahoo! тэлекамунікацыйнаму аператару Verizon.

Перайменаванне і змяненне складу рады дырэктараў закране тую частку Yahoo!, якая не была прададзеная, — холдынгу, як валодае 15% Alibaba, доляй у японскім падраздзяленні Yahoo! і іншымі непрофільнымі актывамі.

Змены ўступяць у сілу пасля закрыцця здзелкі па продажы часткі Yahoo!, калі яна будзе паспяхова завершана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?