Аб’ём выпуску прамысловай прадукцыі ў студзені—чэрвені 2008 года склаў 62,712 трлн. рублёў, што на 13% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага. Вытворчасць спажывецкіх тавараў павялічылася на 13,6% да 11,615 трлн. рублёў, у тым ліку харчовых — на 14,1% (5,735 трлн.), нехарчовых — на 13,3% (5,131 трлн.).
Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці за шэсць месяцаў павялічыўся на 5,4% і склаў 7,109 трлн. рублёў.
Аб\’ём інвестыцый у асноўны капітал вырас на 23,9% і дасягнуў 14,281 трлн. рублёў.
Інфляцыя ў чэрвені ў дачыненні да мая вырасла на 0,6%, да снежня 2007 года — на 7,3%, да чэрвеня 2007 года — на 16%. Цэны на прамысловую прадукцыю ў чэрвені выраслі ў дачыненні да мая на 1,4%, да снежня 2007 года — на 8,2%, да чэрвеня 2007 года — на 16,2%.