Галівудскі мюзікл «Ла-ла Лэнд» стаў лідарам па колькасці намінацый на брытанскую кінапрэмію BAFTA: фільм прэтэндуе на 11 статуэтак.

AP

AP

Карціна Дэміена Шазэла прэтэндуе на прыз за найлепшы фільм года, а выканаўцы галоўных роляў — Раян Гослінг і Эма Стоўн — намінаваныя як найлепшыя акцёр і актрыса.

Па дзевяць намінацый атрымала фантастычная драма Дэні Вільнёва «Прыбыццё» і трылер Тома Форда «Пад покрывам ночы».

Драма Кена Лоўча «Я, Дэніэл Блэйк» прадстаўлена як у намінацыі «найлепшы фільм года», так і ў намінацыі «найлепшы брытанскі фільм года».

У акцёрскіх намінацыях таксама прадстаўлены Эндру Гарфілд, Эмілі Блант і Х'ю Грант.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод BAFTA пройдзе ў лонданскім Альберт-холе 12 лютага.

У мінулую нядзелю «Ла-Ла Лэнд» атрымаў сем прэмій «Залаты глобус», пабіўшы такім чынам рэкорд па колькасці ўзнагарод. У беларускі пракат фільм выходзіць 12 студзеня.

Прэмію BAFTA часта называюць індыкатарам будучага галасавання журы Амерыканскай кінаакадэміі (Оскар).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0