Міністэрства абароны ЗША і іншыя абаронныя структуры паспяхова прадэманстравалі рой аўтаномных мікрабеспілотнікаў, паведаміў сайт Пентагона.
Мікрадроны паказалі паводзіны, якія ўласцівыя рою — калектыўнае прыняццё рашэнняў, адаптыўную змену формы.
У дэманстрацыі ўдзельнічалі 103 дроны Perdix, якія адправіліся ў палёт з трох знішчальнікаў F/A-18 Super Hornet.
«Perdix — гэта не загадзя запраграмаваныя сінхранізаваныя асобныя дроны, гэта калектыўны арганізм, які мае адзіны падзелены мозг для прыняцця рашэнняў і адаптацыі», - сказаў дырэктар Офіса па стратэгічных магутнасцях Уільям Роўпер.
Чакаецца, што такія дроны будуць інтэгральнай часткай баявых дзеянняў у будучыні і дазволяць людзям прымаць хуткія і больш эфектыўныя рашэнні.
Дроны важаць 290 г і пакуль могуць лятаць з хуткасцю 70-100 км/г.