Рашэнне ўвесці Беларуссю бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін не паспрыяе спыненню перасячэння замежнымі турыстамі межаў Расіі. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, цяпер «адбудоўваецца увесь працэс, каб выключыць праецыяванне такога бязвізавага рэжыму ўжо на нашу мяжу». Расійскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з калегамі з Беларусі, і пытанне гэтае, напэўна, абмяркоўвалася, выказаў меркаванне ён.

Па словах Пяскова, планы ўвесці бязвізавы рэжым Беларусь узгадніла з Расіяй. Паводле яго слоў, службы Беларусі і Расіі «знаходзяцца ў пастаяннай, штодзённай каардынацыі». З гэтай прычыны «тут ніякіх сумневаў быць не павінна», дадаў Пяскоў. Прадстаўнік Крамля таксама дадаў, што пакуль «не гатовы адказаць на пытанне» аб магчымасці для Расіі ўвесці такі ж фармат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?