Жыхар вёскі на ўсходзе Сербіі цудам выжыў пасля таго, як праваліўся ў калодзеж у час калядных маразоў і правёў там два з паловай дні пры тэмпературы -20 градусаў, піша ВВС.

Ездзімір Міліч сышоў з хаты ў пятніцу раніцай, каб купіць прадукты да Раства, аднак дадому не вярнуўся.

Праз 52 гадзіны аднавясковец Горан Маркавіч знайшоў Міліча на дне калодзежа глыбінёй каля пяці метраў. Па яго словах, Міліч, магчыма, не ўбачыў калодзежа праз дрэнны зрок і зваліўся ў яго.

Маркавіч растлумачыў, што ён знайшоў зніклага, калі ўбачыў каля калодзежа сумку, у якой была бутэлька чырвонага віна, некалькі бутэлек піва і кукурузная мука.

«Тут я ўзгадаў, што ў вёсцы гаварылі пра зніклага мужчыну па імені Ездзімір. Затым я пачуў крыкі і зазірнуў у калодзеж. На дне я ўбачыў чалавека, які сядзеў, прыціснуўшы рукі і ногі да грудзей», — распавёў Маркавіч.

Пажарныя, якія прыбылі па выкліку, выцягнулі змерзлага селяніна з калодзежа. Акрамя пераахаладжэння, пры падзенні з вышыні Міліч атрымаў удары і ранкі.

У выніку моцных маразоў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы падчас навагодніх святаў загінулі больш за 20 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?